Міністэрства юстыцыі Беларусі інфармуе, што з 4 сакавіка набывае моц закон «Аб змяненні законаў у пытаннях дзейнасці палітычных партыяў і іншых грамадскіх абʼяднанняў. У сувязі з гэтым партыі і грамадскія абʼяднанні мусяць прайсці перарэгістрацыю.
Паводле змененага закону аб дзейнасці палітычных партыяў ды іншых грамадскіх абʼяднанняў, які набывае моц 4 сакавіка, палітычныя партыі мусяць прайсці перарэгістрацыю. Адпаведныя працэдуры перарэгістрацыі неабходна прайсці на працягу трох месяцаў з моманту з’яўлення новага закону. Паводле абвесткі міністэрства, палітычныя структуры абавязаныя падаць чыноўнікам заявы, пратаколы, пасведчанні, статут, а таксама інфармацыю пра колькасць сябраў з пазначэннем іхных асабістых звестак.
Палітычная партыя цяпер мае мець у сваіх шэрагах не менш за 5 тысячаў сябраў.
Тыя структуры, якія не могуць выканаць гэтых патрабаванняў, мусяць накіраваць дакументы аб самаліквідацыі. А тых, хто не падасць гэтых заяваў, зліквідуюць на рашэнне Вярхоўнага Суда.
Раней міністр юстыцыі Сяргей Хаменка заявіў, што пасля перарэгістрацыі ў Беларусі можа застацца замест 15 партыяў толькі 3 ці 4.
Алена Аляксандрава belsat.eu