У Расеі, якая атакавала Украіну 24 лютага, таксама адбываюцца антываенныя несанкцыянаваныя мітынгі. Выходзіць і выказваць сваю пазіцыю заклікала праваабаронца Марына Літвіновіч, пасля чаго яе затрымалі. На момант публікацыі гэтага артыкулу (22:30 па Менску) вядома пра мінімум 852 затрыманых. Нашыя калегі з Vot Tak TV вядуць онлайн па падзеях у Расеі, а мы сабралі для вас фотаздымкі з пратэсных акцый.
Саша Альтэр, Belsat.eu