Музыку Ігару Банцэру дадалі яшчэ 15 содняў арышту


Гарадзенскаму музыку і актывісту Ігару Банцэру «накінулі» яшчэ 15 содняў арышту. Пра гэта паведамляе «АЧК-Беларусь».

Ігар Банцэр, музыка, актывіст, журналіст. Горадня, Беларусь. 15 траўня 2021 года.
Фота: МК / Белсат

22 жніўня ў Цэнтральным судзе Менску прайшоў другі судовы працэс над Ігарам Банцэрам паводле артыкулу 19.11 КаАП («Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавоз інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць»). Ён атрымаў другія 15 дзён арышту запар.

Hавiны
Ігара Банцэра не выпусцілі на свабоду пасля 15 содняў арышту
2022.08.20 17:11

Ігара Банцэра затрымалі 4 жніўня ў Горадні. Сілавікі выламалі дзверы ў ягонай кватэры і вывезлі музыку ў Менск.

Ігара Банцэра мусілі вызваліць 19 жніўня пасля 15 содняў арышту. Але на волю ён не выйшаў. Стала вядома, што яго перазатрымалі ў дзень вызвалення паводле новай адміністратыўнай справы. Выходныя ён правёў у ЦІПе ў чаканні чарговага суда.

Артыкулы
Ігар Банцэр: я не выйшаў на волю, я выйшаў у рэчаіснасць Беларусі
2021.12.18 16:21

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў