Польшча рыхтуецца выслаць 45 расейскіх дыпламатаў за шпіянаж


Прэсавы сакратар спецыяльнай службы Польшчы – Станіслаў Жарын заявіў, што Польшча склала спіс 45 расейскіх дыпламатаў, якія абвінавачваюцца ў шпіянажы і падлягаюць тэрміновай дэпартацыі. Аб гэтым намеры Жарын расказаў на прэсавай канферэнцыі з нагоды арышта грамадзяніна Польшчы, падазраванага ў шпіянажы на карысць Расейскай Федэрацыі, – паведамляе партал “onet.pl”.

Мітынг супраць вайны ва Украіне каля расейскай амбасады ў Варшаве, Польшча. 27 лютага 2022 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Агенцыя ўнутранай бяспекі звяртае ўвагу на тое, што Расея ўсё часцей агрэсіўна паводзіць сябе ў дачыненні да Польшчы. Падрыхтаваны спіс з 45 чалавек з дыпламатычных колаў, якія працуюць на расейскую выведку. Пададзеная заяўка на высылку гэтых людзей з Польшчы.

Таксама Станіслаў Жарын дадаў, што Агенцыя Ўнутранай Бяспекі Польшчы вядзе актыўную працу па супрацьстаянні выклікам з боку Расейскай Федэрацыі.

 

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў