Пастанова прадугледжвае прыпыненне для Беларусі правоў і прывілеяў паводле канвенцыі, калі краіна не зробіць крокаў для аднаўлення рэгістрацыі экалагічнай арганізацыі «Экадом» да 1 снежня 2021 года. Пра гэта паведамляе ecohome-ngo.by.
21 кастрычніка ў Жэневе краіны – удзельніцы Оргускай канвенцыі прынялі рашэнне аб Беларусі, якое прызнала ліквідацыю «Экадому» выпадкам пераследу і прыгнёту НДА.
Рашэнне не толькі прызнае ліквідацыю арганізацыі парушэннем канвенцыі, але і прадугледжвае прыпыненне для Беларусі правоў ды прывілеяў паводле канвенцыі, калі краіна не зробіць крокаў у аднаўленні рэгістрацыі «Экадому» да 1 снежня 2021 года. Прыпыненне ўступіць у моц з 1 лютага 2022 года.
Гэта першы выпадак у гісторыі канвенцыі, калі ўсе спробы дасягнуць кансэнсус былі вычарпаныя і бакі вымушаныя былі звярнуцца да прыняцця рашэння галасаваннем. 34 з 39 краінаў падтрымалі гэтае рашэнне ды заклікалі Беларусь адмяніць пастанову аб ліквідацыі ГА «Экадом».
Упершыню ў гісторыі канвенцыі аднаго з камунікатаў з Камітэтам выканання ліквідавалі.
ІІ belsat.eu