Яшчэ 8 краін далучыліся да апошняга пакету санкцыяў Еўразвязу супраць беларускага рэжыму


Да апошняга, 8-га пакету санкцыяў, уведзеных Еўразвязам супраць рэжыму Лукашэнкі, далучыліся 8 краін.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. Фота Аліса Ганчар/ Белсат

Да санкцыяў, уведзеных Еўразвязам, далучыліся такія краіны, як Чарнагорыя, Албанія, Паўночная Македонія, Ліхтэнштэйн, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Нарвегія і Украіна.

У санкцыйны спіс, уведзены Еўрапейскім звязам 3 жніўня 2023 года, уваходзяць 38 фізічных асобаў, сярод якіх чыноўнікі, суддзі, пракуроры і прапагандысты, а таксама тры прадпрыемствы: Менскі электрамеханічны завод імя Казлова, ААТ «БМЗ – кіроўная кампанія холдынгу БМК» і канцэрн «Белнафтахім».

Нагадаем, што на мінулым тыдні да санкцыйнага пакету Еўразвязу супраць беларускага рэжыму далучылася таксама Швейцарыя.

Разбор
Павольнае задушванне эканомікі: наступствы новай хвалі санкцыяў супраць Беларусі
2023.08.11 14:00

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў