Уладзімір Зяленскі звольніў Ігара Кізіма з пасады пасла Украіны ў Беларусі


22 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігара Кізіма.

Ігар Кізім. Крыніца: zviazda.by

Ад сённяшняга дня ўкраінскага пасла ў Беларусі больш няма.

Нагадаем, што 19 красавіка пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім быў адкліканы для кансультацый у Кіеў. Нагодай для такога кроку стаў прыезд кіраўніка так званай «Данецкай народнай рэспублікі» Дзяніса Пушыліна ў Менск і сустрэча яго з Аляксандрам Лукашэнкам.

Нягледзячы на тое, што ў 2022 годзе Беларусь стала саўдзельніцай ваеннай агрэсіі супраць Украіны, пасол гэтай краіны яшчэ больш за год працаваў у Беларусі. Многія палітолагі звязвалі гэта з тым, што Кіеў доўгі час пакідаў сабе невялікае акенца для перамоваў з рэжымам. На думку ўкраінскага палітолага Яўгена Магды, Украіна не была зацікаўлена ў разрыве дыпламатычных адносінаў, бо гэта магло б павялічыць шанцы на ўдзел Беларусі ў беспасярэднім уварванні ва Украіну.

Аналітыка
«Магчыма, гэта пачатак эскалацыі». Спыталі экспертаў, ці вернецца пасол Украіны ў Менск
2023.04.19 18:46

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў