Заходнія выведкі: Пуцін не гатовы да перамоваў і можа мабілізаваць яшчэ 1 млн чалавек


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін не гатовы да перамоваў і можа мабілізаваць яшчэ мільён чалавек на вайну супраць Украіны. Пра гэта заявіў кіраўнік Федэральнай разведвальнай службы Нямеччыны (BND) Бруна Каль у інтэрв’ю Redaktions Netzwerk Deutschland.

Мабілізаваныя расейскія вайскоўцы.
Фота: function.mil.ru

Паводле Каля, Пуцін не гатовы да перамоваў і спрабуе дамагчыся як мага большых поспехаў на полі бою, каб затым, магчыма, дыктаваць мір на сваіх умовах.

Кіраўнік BND таксама ацаніў мабілізацыйны патэнцыял Расеі:

«Мабілізацыйны патэнцыял Расеі – гэта рэзерв да мільёна чалавек, калі Крэмль палічыць гэта неабходным».

Таксама і брытанская выведка паведамляе, што Пуцін у сваім пасланні 21 лютага даў зразумець, што хоча працягваць вайну. У Мінабароны Вялікай Брытаніі адзначылі, што ён працягнуў прамову ў тым жа духу, што і шэсць месяцаў таму, у прыватнасці, падаючы сумнеўны наратыў аб экзістэнцыйнай барацьбе і кажучы, што ўсё «ідзе паводле плану».

Аднак ніякіх практычных захадаў для выхаду Расеі з тупіку на поле бою Пуцін не назваў. У разведцы лічаць, што гэта робіць ягоныя заявы неэфектыўнымі.

Каментар
Які мэсэдж Захаду атрымаўся ў прамове Пуціна перад Федэральным Сходам? Каментуе Фрыдман
2023.02.21 19:58

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў