Прадстаўнікі Офісу Святланы Ціханоўскай 21 красавіка прыехалі ў Кіеў з візітам, паведамляе Святлана Ціханоўская.
«Мы дабіраліся машынамі і змаглі пабачыць усё тое, што нарабіла расейская армія ў ваколіцах Кіева. Мы бачылі не ўсё, але тое, што мы ўбачылі, – гэта жахліва. Гэта трагедыя», – гаворыць кіраўнік Кабінету прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай Валер Кавалеўскі.
Кавалеўскі ды ягоная каманда перадалі батальёну імя Кастуся Каліноўскага транспарт, абсталяванне і гуманітарную дапамогу з Літвы.
«Мы ўпэўненыя, што гэтыя машыны добра паслужаць у справе абароны Украіны і вызвалення Беларусі. Усё гэта стала магчымым дзякуючы падтрыманню неабыякавых беларусаў. Салідарнасць – нашая галоўная зброя», – дадаў Валер Кавалеўскі.
Кавалеўскі распавёў пра далейшыя планы, сярод якіх – сустрэчы з афіцыйнымі прадстаўнікамі ўкраінскай улады, а таксама з беларускаю дыяспарай, якая працягвае актыўна дзеяць на тэрыторыі Украіны.
АД belsat.eu