Дэмакратычная палітыка – гэта не толькі інтарэсы, але і эмоцыі

Крызіс у польска-ўкраінскіх адносінах выклікаў дзве рэчы: па-першае, актывізаваліся ўсе расейскія агенты ўплыву. Цяпер у іх залаты час. Па-другое, некаторыя палякі, як гэта характэрна для народа, які вельмі эмацыйна ставіцца да такіх спраў, адчулі асабістае глыбокае расчараванне. Наўпрост пакрыўдзіліся.

Бо, з аднаго боку, нам вельмі спадабаўся гэты вобраз польскага «гуманітарнага паўстання» (як нядаўна акрэсліў яго Гжэгаж Матыка) – фактычна беспрэцэдэнтная з’ява ў сусветным маштабе і пазітыўны вобраз сябе салідарных. А з другога – як супольнасць – мы адчулі велізарную палёгку, калі аказалася, што цеснае сяброўства можа замяніць шматвяковую, часам крывавую варожасць. Ці, можа быць, не чыстую варожасць, а хутчэй амбівалентнасць і раскол. Калі адчуваеш і любоў, і нянавісць адначасова. І захапленне, зачараванне – і пагарду.

Але ж павінна была запанаваць вялікая ЗГОДА… Гэта так па-польску: спрачацца да смерці і жадаць братэрскай згоды і прымірэння. Як у знешніх, так і ва ўнутраных адносінах.

Тут трэба дадаць некалькі слоў пра пэўную (таксама вельмі польскую) тэндэнцыю, якая прасочваецца з пачатку 1990-х гадоў. Гэта сталая тэндэнцыя ў адносінах з нашымі суседзямі – партнёрамі з былой Рэчы Паспалітай ці былой Польска-Літоўскай уніі – да пэўнай празмернай, непалітычнай эмацыйнасці і звязвання з гэтымі адносінамі і іх неадкладным паляпшэннем празмерных спадзяванняў. Будзе гэта Літва, Беларусь ці Украіна. Я б гэта вобразна апісала так: мы, палякі, маем схільнасць кідацца да нашых партнёраў і сціскаць іх у абдымках, пакуль яны не пачнуць задыхацца. Між тым яны імкнуцца вырвацца… Асабліва калі абдымкі становяцца занадта моцнымі і сардэчнымі.

Каментар
Кіраўнік Украінскай аграрнай канфедэрацыі: Кіеву не цікавыя збожжавыя рынкі суседніх краін
2023.09.20 12:48

Насамрэч, з Украінай апошнім часам усё было крыху інакш, бо сітуацыя была экстрэмальная, а нацыя – ментальна падобная да палякаў, антыпольскія страхі і фобіі былі слабейшыя, чым у меншых суседзяў. Вось гэтыя ўмоўныя палякі і ўмоўныя ўкраінцы кінуліся адно аднаму ў абдымкі. Між тым, нават у самых блізкіх сяброўскіх і шлюбных адносінах здараюцца сваркі. А гэта да таго ж не шлюб, а палітыка. Палітыка вядзецца ў вельмі складаным і неабавязкова справядлівым знешнім свеце разнастайных інтарэсаў і складаных інтрыг. У гэтым свеце нікога, акрамя гэтых краін (і, можа, крыху ЗША), не хвалююць добрыя і блізкія адносіны паміж дзвюма суседнімі краінамі Усходняй Еўропы.

І калі палітыкі, якія іх прадстаўляюць (на жаль, з абодвух бакоў), пачынаюць гуляцца з запалкамі, становіцца вельмі непрыемна. У рэшце рэшт, таксама варта памятаць, што хоць палітыка – гэта перш за ўсё інтарэсы, дэмакратычная палітыка – гэта яшчэ і эмоцыі. Іх лёгка запаліць, але цяжка астудзіць.

Hавiны
Украіна збіраецца падаць у суд на Польшчу, Славаччыну і Вугоршчыну
2023.09.18 17:14

belsat.eu

Стужка навінаў