Святлана Ціханоўская наведвае Канаду. Гэта яе першы візіт у краіну


Святлана Ціханоўская 19-23 лістапада наведвае з працоўным візітам Канаду. Гэта яе першы візіт у гэтую краіну, і ён вельмі важны для Беларусі, бо адкрывае новую старонку ў адносінах двух краінаў. Гэта падкрэслівае выбар Канады працаваць адносіны з дэмакратычным рухам Беларусі, а не з рэжымам, кажуць у Офісе Святланы Ціханоўскай.

Падчас візіту Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Джасцінам Трудо, міністаркай замежных спраў Мелані Жалi, выступіць на Галіфаксскім міжнародным форуме па бяспецы.

Таксама ў праграме візіту сустрэчы з акадэмічнай грамадскасцю, парламентарыямі, беларускай дыяспарай, а таксама з Івонкай Сурвілай, кіраўніком беларускага ўрада ў выгнанні, якая жыве ў Канадзе.

Галоўнае пасланне канадскаму кіраўніцтву – падтрымаць беларускі дэмакратычны рух, павялічыць дапамогу Канады беларускай грамадзянскай супольнасці, СМІ, праваабаронцам. Канада з 2020 года шмат зрабіла для таго, каб Беларусь заставалася на парадку дня, дапамагала прасоўваць беларускае пытанне ў АБСЕ і ААН. Пры тым, што зараз уся ўвага засяроджана на Украіне, варта разумець, што лёсы Беларусі і Украіны ўзаемазвязаны, паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай, і дадае, што калі Беларусь стане свабоднай, гэта будзе вялікай дапамогай для Украіны і вялікай праблемай для Пуціна.

Каб гэтага дасягнуць, важна:

  • адрозніваць Беларусь ад Расеі, а таксама рэжым ад народу. Беларусы прагаласавалі супраць Лукашэнкі і падтрымліваюць Украіну;
  • вывучыць магчымасць прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці праз міжнародныя судовыя працэсы;
  • працягнуць дыпламатычную і палітычную ізаляцыю Лукашэнкі;
  • не прызнаваць дакументы, якія Лукашэнка падпісвае з Расеяй пасля 2020-га г., якія павялічваюць рызыкі для суверэнітэту і незалежнасці Беларусі;
  • сумесна з краінамі-аднадумцамі зрабіць захады для падтрымкі намаганняў беларусаў у абароне сваёй незалежнасці;
  • аддзяліць Лукашэнку і яго рэжым ад беларускага народу ва ўмовах вайны;
  • наладзіць працоўныя адносіны з Абʼяднаным пераходным кабінетам Беларусі;
  • аказваць дапамогу грамадзянскай супольнасці, СМІ, праваабаронцам, тым, хто яшчэ знаходзіцца ў турмах, і тым, хто выйшаў на волю;
  • адладзіць і запусціць механізмы адказнасці прадстаўнікоў рэжыму, якія маюць дачыненне да злачынстваў супраць чалавечнасці, злачынства агрэсіі і ваенных злачынстваў ва Украіне;
  • каардынаваць намаганні па знешнепалітычным парадку дня, у тым ліку ў міжнародных арганізацыях.

Перад гэтым Святлана Ціханоўская наведала з працоўным візіт Прагу.

Hавiны
Чэхія гатова выдзеліць стыпендыі палітзняволеным студэнтам
2022.11.19 08:49

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў