«Ён відавочна здзейсніў ваенныя злачынствы». Байдэн выказаўся пра ордар на арышт Пуціна


Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн лічыць «апраўданым» рашэнне Міжнароднага суду ў Гаазе выдаць ордар на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Учора, 17 сакавіка, Міжнародны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Міжнародны крымінальны суд тлумачыць сваё рашэнне тым, што Пуцін і Львова-Бялова падазраюцца ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

Прэзідэнт Джо Байдэн, адказваючы на пытанне журналістаў, адзначыў, што рашэнне аб выдачы ордара на арышт Пуціна «апраўдана».

«Ён відавочна здзейсніў ваенныя злачынствы», – цытуе прэзідэнта ЗША Reuters.

Байдэн пры гэтым звярнуў увагу, што ЗША таксама не прызнаюць юрысдыкцыю суду ў Гаазе, аднак рашэнне наконт Пуціна ён лічыць «вельмі важным момантам».

Аналітыка
Што трэба ведаць пра механізмы міжнароднага расследавання ваенных злачынстваў
2022.04.06 11:22

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў