Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу праваабаронцы Насты Лойкі 


Скарга праваабаронцы Насты Лойкі зарэгістравана Камітэтам ААН па правах чалавека. Аб гэтым паведамляюць праваабаронцы. 

Наста Лойка. Менск, Беларусь, 2 верасня 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Як адзначаюць праваабаронцы з «Human Constanta», справа Насты Лойкі знаходзіцца на разглядзе ў Камітэце ААН па правах чалавека. Праваабаронцы падкрэсліваюць, што пакуль доўжыцца гэты разгляд, «дзяржава абавязана даць ёй неадкладны доступ да незалежнай меддапамогі, а таксама забяспечыць захаванасць яе жыцця і здароўя, фізічнага і ментальнага здароўя, у тым ліку, з дапамогай прадстаўлення прыдатнага для сезону адзення».

«Скарга пададзена на падставе артыкулаў 9 (права на свабоду і асабістую недатыкальнасць – адвольнае затрыманне) і 14 (права на справядлівы суд) Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах», – гаварыцца ў паведамленні праваабаронцаў.

Нагадаем, 14 снежня Насту Лойку чацвёрты раз запар арыштавалі. Суд Першамайскага раёну Менску прызначыў ёй чарговыя 15 содняў арышту. Як і ў папярэднія разы, праваабаронцу асудзілі паводле арт. 19.1 КаАП (Дробнае хуліганства). Такім чынам тэрмін знаходжання жанчыны за кратамі складзе мінімум 60 сутак.

Hавiны
У Менску чарговы раз арыштавалі праваабаронцу Насту Лойку
2022.12.14 16:24

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў