«Зачышчана ад расейцаў». Улады Украіны афіцыйна пацвердзілі вызваленне Клішчыеўкі


Украінскае камандаванне ўвечары 17 верасня афіцыйна пацвердзіла вызваленне Клішчыеўкі, што пад Бахмутам у Данецкай вобласці.

Полк Каліноўскага яшчэ 15 верасня паведаміў аб вызваленні сяла Клішчыеўка і апублікаваў кадры, як байцы ідуць праз населены пункт. Аднак камандаванне ЗСУ адпаведных заяваў тады не рабіла.  Паводле існай практыкі, паведамленні пра вызваленні тых ці іншых паселішчаў на найвышэйшым узроўні агучваюцца ва Украіне толькі тады, калі ўкраінскія вайскоўцы кантралююць населены пункт на 100 %.

Удзень 17 верасня кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак у сваім тэлеграм-канале апублікаваў здымак байцоў ЗСУ з Клішчэеўкі, суправадзіўшы яго подпісам «Україна завжди повертає своє». Гэты допіс многія ўспрынялі як факт вызвалення населенага пункту, але пакуль у Генштабе ЗСУ не пацвердзілі такую інфармацыю.

Увечары 17 верасня факт вызвалення паселішча ў сваім Telegram-канале пацвердзіў камандуючы Сухапутнымі войскамі ЗСУ, генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі.

«Клішчэеўка зачышчана ад расейцаў і вызвалена сіламі 80-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, 5-й асобнай штурмавой брыгады, Аб’яднанай штурмавой брыгады Нацыянальнйа паліцыі Украіны «Лють», – паведаміў ён.

Таксама пра вызваленне паселішча паведаміла брыгада «Лють».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вечаровым звароце падзякаваў украінскім жаўнерам, якія вызвалілі Клішчэеўку.

Нагадаем, 15 верасня на бахмуцкім кірунку ЗСУ вызвалілі сяло Андрэеўка, дзе знаходзяцца важныя тактычныя вышыні.

Кантралюючы Клішчэеўку і Андрэеўку, украінскія вайскоўцы ствараюць пагрозу акружэння расейскіх сілаў у Бахмуце.

Раней расейскі бок прызнаваў, што той, хто валодае Клішчэеўкай, можа кантраляваць практычна ўсе пад’язныя дарогі да Бахмуту.

Аналітыка
Краху няма, але «саспявае нядобрае» (для РФ). Тлумачым, чаго дасягнулі ЗСУ ў контрнаступе
2023.09.11 19:28

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў