ЦРУ: Кітай плануе захапіць Тайвань да 2027 года


Кітайскім вайскоўцам даручылі падрыхтавацца да захопу Тайваня сілай цягам бліжэйшых гадоў. Пра гэта заявілі ў амерыканскай выведцы.

Мапа ваенных вучэнняў Кітая вакол вострава Тайвань. Крыніца: xinhuanet.com

Кіраўнік КНР Сі Цзінь Пін даручыў сваім вайскоўцам падрыхтавацца да ўстанаўлення вайсковага кантролю на Тайванем да 2027 года. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара ЦРУ Дэйвід Коўэн, паведаміла ў «Twitter» карэспандэнтка СNN Ана Кабрэра.

Аднак амерыканская выведка не лічыць, што кіраўніцтва Кітая прыняло канчатковае рашэнне ў гэтым пытанні, сказаў Коэн.

Аналітыка
Чаму Тайвань стаў «парахавой бочкай» праз візіт Пэлоўсі і чым гэта можа скончыцца
2022.08.03 16:39

Афіцыйная назва Тайваня – Кітайская рэспубліка. Мацерыковы ж Кітай называе сябе Кітайскай Народнай Рэспублікай. І тайваньскія ўлады, і камуністы ў Пекіне лічаць сябе адзінай законнай уладай над адзінай непадзельнай краінай, у склад якой уваходзіць як тэрыторыя КНР, так і востраў Тайвань. Такая сітуацыя – з 1949 года, калі камуністы перамаглі ў грамадзянскай вайне ў Кітаі, а стары ўрад эвакуяваўся на востраў. Тайвань не хоча трапляць пад уладу камуністаў – асабліва пабачыўшы, як «кітаізуюць» Гон-Конг.

КНР па-ранейшаму не выключае правядзення ваеннай аперацыі для захопу Тайваня. Але аналітыкі сумняюцца, што Пекін пойдзе на гэта: супраць амаль паўмільёна патэнцыйных абаронцаў Тайваня давядзецца скарыстаць больш як палову арміі Кітаю, якую яшчэ трэба пераправіць тысячамі караблёў на востраў, які ЗША паслядоўна абяцаюць бараніць.

Піку супрацьстаянне паміж КНР з аднаго боку і ЗША і Тайванем з іншага дасягнула ў жніўні гэтага году, калі востраў, насуперак пагрозам афіцыйнага Пекіну, наведала спікерка Палаты прадстаўнікоў Злучаных Штатаў Нэнсі Пэлоўсі. Кітай у адказ пачаў праводзіць вайсковыя вучэнні каля Тайваню.

Аналітыка
«Ёсць куды скачвацца». Ці выльюцца канфлікты вакол Косава, Тайваню і Украіны ў трэцюю сусветную
2022.08.15 11:10

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў