Вынесены прысуд Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай: 10 гадоў калоніі


Суддзя Менскага гарадскога суда Дзіна Кучук прызначыла 10 гадоў калоніі эксперткам Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай, паведамляе «Еўрарадыё». Акурат такі тэрмін патрабаваў пракурор.

Валерыя Касцюгова і Таццяна Кузіна.
Фота: spring96.org

Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну абвінавачвалі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: змова з мэтаю захапіць уладу, заклікі да санкцыяў і распальванне варожасці.

Суддзя Менскага гарадскога суда Дзіна Кучук агучыла дакладна такі тэрмін, якога патрабаваў пракурор.

Касцюгову і Кузіну затрымалі ў чэрвені 2021 года з розніцай у адзін дзень. Спачатку абедзве прайшлі ізалятар на Акрэсціна, потым іх перавезлі ў СІЗА на Валадарскага.

Іхную справу разглядалі ў судзе з 6 лютага.

Валерыя Касцюгова – заснавальніца і рэдактарка сайту экспертнай супольнасці «Наше мнение», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніку» і кіраўніца групы экспертаў у справе маніторынгу «Беларусь у фокусе».

Таццяна Кузіна – сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання «Sympa», экспертка даследчага праекту «bipart», магістарка паліталогіі.

Артыкулы
«Нас вырашылі зусім звесці са свету». Палітолаг Валерыя Касцюгова распавяла пра ўмовы ў Валадарцы
2022.06.03 17:52

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў