Беларускія спецыялісты Хацкевіч і Залеўскі ўзначалілі футбольны клуб у Польшчы


У польскім футбольным клубе «Заглембе» з гораду Сасновец (Сілезскае ваяводства) у якасці галоўнага трэнера і спартовага дырэктара будуць працаваць спецыялісты з Беларусі.

Аляксандр Хацкевіч.
Фота: zaglebie.eu

Галоўным трэнерам клубу стаў беларускі футбаліст і трэнер Аляксандр Хацкевіч, які раней выступаў за менскае і кіеўскай «Дынама» ды трэнаваў іх. У 2014-2016 гадах быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі. Кантракт разлічаны да 30 чэрвеня 2024 года.

Таксама на пасаду спартыўнага дырэктара ў клуб прыйшоў Міхаіл Залеўскі – былы гендырэктар барысаўскага БАТЭ ў 2020-2021 гадах.

Міхаіл Залеўскі.
Фота: zaglebie.eu

Абодва спецыялісты выступалі супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, гвалту сілавікоў і супраць вайны ва Украіне. З гэтай прычыны яны былі вымушаныя пераехаць у Польшчу.

Клуб «Заглембе» з Сасноўцу гуляе ў другім дывізіёне Польшчы. Пасля 19 тураў клуб займае апошняе месца.

Каментар
Футбольная зборная Беларусі вылецела з першай сотні сусветнага рэйтынгу
2023.09.21 20:52

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў