Парламент ухваліў адразу некалькі гучных законапраектаў, накіраваных, на думку адмыслоўцаў, на барацьбу з пратэстамі ў Беларусі. Чаго чакаць ад гэтых новаўвядзенняў, мы абмеркавалі з юрыстам Беларускай асацыяцыі журналістаў Алегам Агеевым.
Яшчэ большае звужэнне прасторы выказвання ўва ўсіх формах. Прадугледжаная адказнасць амаль за любое меркаванне. Калі глядзець крыху вышэй, не кожны закон разглядаць паасобку, а глядзець на шэраг зменаў, то гэта безумоўна рэпрэсіўная і накіраваная на недапушчальнасць рэалізацыі правоў грамадзянаў прававы акт.
Калі паглядзець і раскласці на складнікі паняцце экстрэмізму, то мы пабачым, што шмат складнікаў ёсць у іншых артыкулах. У тым ліку Крымінальнага кодэксу. На сёння мне ўвогуле незразумела, чым экстрэмізм адрозніваецца ад тэрарызму. Я лічу, што паняцця «экстрэмізм» не павінна быць. І калі паглядзець, у якіх краінах ёсць закон аб экстрэмізме, то мы бачым, што гэта таталітарныя краіны.
Хутчэй за ўсё, будуць выкарыстоўваць у тых выпадках, калі некалькі разоў затрымліваюць удзельнікаў пратэстаў. Ужо будзе прадугледжаная крымінальная адказнасць: іх будуць спрабаваць прыцягнуць менавіта да экстрэмісцкай дзейнасці і казаць, што гэта ўжо экстрэмізм, а не выказванне свайго меркавання на негвалтоўных публічных мерапрыемствах.
Калі цалкам яго глядзець, то ён уводзіць забарону на абмеркаванне гістарычных падзеяў. І тыя думкі, якія не будуць падабацца дзяржаве, будуць трапляць фактычна пад рэабілітацыю нацызму.
З восені мінулага года журналістаў, якія асвятлялі гэтыя акцыі, лічылі ўдзельнікамі масавых мерапрыемстваў. Цяпер яны ўжо такі падыход зафіксавалі ў заканадаўстве.
Яшчэ больш уводзіцца абмежаванняў на рэгістрацыю новых сродкаў масавай інфармацыі, пашыраецца пералік органаў, якія будуць мець магчымасць блакаваць онлайн-рэсурсы. Даецца магчымасць Міністэрству інфармацыі блакаваць доступ, не звяртаючыся ў суд, і прыпыняць дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі.
Яшчэ больш пашыраецца пералік магчымасцяў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці за абразу. І вось гэта недапушчальна. Калі за слова чалавека садзяць у турму, то гэта адразу будзе разглядацца як палітычна матываваны пераслед… За слова не трэба саджаць у турму – вось, калі каротка казаць, сэнс міжнароднага стандарту ў гэтым.
Беларусь – адзіная краіна Еўропы, дзе няма такога закону! І вось тое, што павінна бараніць грамадзянаў, дзяржава чарговым разам, хутчэй за ўсё, зробіць толькі аховаю для сваіх супрацоўнікаў. А ўсе астатнія, як і раней, праз беларускія сродкі дзяржаўнай прапаганды будуць калупацца ў нашых персанальных звестках, будуць выходзіць рэпартажы, нягледзячы на тое, што мы не давалі дазволу на распаўсюд такой інфармацыі.