У выніку студзеньскіх падзеяў у Казахстане загінула 225 чалавек, з іх 19 сілавікоў. Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Казахстана, піша часопіс «Vласть».
Паводле Генеральнай пракуратуры Казахстану, агулам падчас пратэстаў атрымалі раненні 4 353 чалавекі, у тым ліку 3 393 прадстаўніка сілавых ведамстваў. У ведамстве падкрэсліваюць, што гэта папярэднія дадзеныя.
У лякарнях працягваюць лячэнне 265 пацярпелых, 67 з іх знаходзяцца ў рэанімацыі.
Распачата 546 крымінальных справаў. За кратамі знаходзяцца 672 падазраваных.
РР belsat.eu