У Мінску затрымалі экскурсаводку Аксану Манкевіч


Сёння, 14 верасня, раніцай у Менску затрымалі 24-гадовую экскурсаводку Аксану Манкевіч, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Верагодная прычына – удзел у пратэстах у 2020 годзе.

Аксана Манкевіч праводзіла экскурсіі, затрымана 14 верасня. Фота з каналу «Вясны»

Праўладныя тэлеграм-каналы распаўсюдзілі «пакаяльнае» відэа з Аксанай, на якім дзяўчына кажа, што «прымала ўдзел у масавых мерапрыемствах у 2020 годзе, а таксама выходзіла на дарогу з бел-чырвона-белым сцягам».

«Вясна» згадвае, што раней Аксану ўжо двойчы затрымлівалі па «народных» артыкулах у 2021 годзе. Апошні раз яе арыштоўвалі на 15 сутак у лістападзе 2021 года. У той раз у яе замовілі экскурсію па Менску, але ў прызначаны час на сустрэчу прыйшоў супрацоўнік міліцыі і адвёў Аксану ў ГУБАЗіК. Тады яе абвінавацілі ў «непадпарадкаванні міліцыянту» і арыштавалі на 15 сутак. Прычыны затрымання гэтым разам афіцыйна не названыя.

Артыкулы
Журналіста Меркіса затрымалі ў межах крымінальнай справы
2022.09.14 17:32

АТ belsat.eu

Стужка навінаў