У роднай вёсцы Алеся Пушкіна развітваюцца з загінулым у турме палітвязнем. 13 ліпеня а 12:30 адбудзецца паніхіда, а 13:30 – пахаванне.
Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця. Яго ў непрытомным стане даставілі ў гарадзенскую больніцу з прабадной язвай. Адміністрацыя турмы не аказала палітвязню своечасовай дапамогі.
13 ліпеня ў вёсцы Бобр Крупскага раёну Менскай вобласці развітваюцца з мастаком, пасля паніхіды в 13:30 адбудзецца пахаванне.
Мастака пахаваюць у вышыванцы, у труну паклалі ягоны капялюш.
Алесь Пушкін – беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, перформер, арт-куратар. Яго затрымалі ў сакавіку 2021 года і пакаралі 5 гадамі калоніі за нібыта глумленне з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і распальванне варожасці або разладу (ч. 3 арт. 130 КК).
Алена Аляксандрава belsat.eu