Ціханоўская агучыла некаторыя дэталі сустрэчы з Байдэнам


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская напісала ў сваім Telegram-канале пра сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам у Вільні.

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з Джо Байдэнам.
Фота: Святлана Ціханоўская / Telegram

Святлана Ціханоўская распавяла, пра што яна размаўляла з Джо Байдэнам падчас сустрэчы пасля саміту NATO ў Вільні 12 ліпеня.

«Вельмі ўдзячная прэзідэнту за гэтую сустрэчу. Я данесла яму нашую пазіцыю, распавяла, што беларусы працягваюць змагацца за вызваленне сваёй краіны. Я радая, што ў нас атрымліваецца непублічна пагаварыць пра тое, што нам сапраўды важна. Беларусы могуць разлічваць на падтрыманне ЗША», – напісала Ціханоўская.

Пасля заканчэння прамовы Джо Байдэна, зробленай каля Віленскага ўніверсітэту, каманда прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі праводзіла Святлану Ціханоўскую ў памяшканне на сустрэчу з амерыканскім лідарам.

Нагадаем, у ліпені 2021 года Святлана Ціханоўская ўжо сустракалася з Джо Байдэнам падчас ейнага візіту ў ЗША.

Hавiны
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Джо Байдэнам
2023.07.12 23:04

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў