Еўразвяз: Мы не дазволім Лукашэнку запалохаць нас


Еўразвяз адказаў на пагрозы Аляксандра Лукашэнкі перакрыць транзіт газу ў Еўропу. Пра гэта паведамляе DW.

«У пытаннях паставак газу мы павінны максімальна выкарыстоўваць нашы адносіны з краінамі-пастаўшчыкамі-дзяржавамі Афрыкі, Нарвегіяй, Расеяй, і мы не дазволім Лукашэнку запалохаць нас сваімі пагрозамі», – заявіў еўракамісар па энергетыцы Паола Джэнцілоні на прэс-канферэнцыі ў Бруселі.

Дженцілоні падкрэсліў, што пытанні бяспекі паставак газу ў краіны Еўразвязу будуць уключаны ў абаронную канцэпцыю ЕЗ, якая будзе зацверджана ў будучым годзе.

Hавiны
Лукашэнка прыгразіў спыніць пастаўкі газу ў Еўропу, запрасіць расейскія бамбавальнікі
2021.11.11 13:42

РР belsat.eu

Стужка навінаў