Вырак журналісту Дзянісу Івашыну будзе агучаны 14 верасня


12 верасня журналіст Дзяніс Івашын выступіў у судзе з апошнім словам. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Вольга Івашына.

«Сёння Дзяніс выступаў з так званым апошнім словам, якое, на жаль, мы з вамі пачуць не змаглі. А ўжо ў гэтую сераду 14 верасня ў будынку колішняга абласнога суда Валер Раманоўскі з калегамі збіраецца зачытаць напісаны, мабыць яшчэ да 12 сакавіка 2021 года (то бок да яго затрымання – заўв. belsat.e) прысуд», – паведаміла Вольга ў Фэйсбуку.

Жонка палітвязня адзначыла, што абвяшчэнне выраку заўсёды адбываецца адкрыта, таму запрасіла ўсіх ахвочых прысутнічаць. Прысуд будзе агучаны 14 верасня а 16-й гадзіне ў будынку Гарадзенскага абласнога суду (вул. Карбышава 20).

«Ніякіх ілюзіяў адносна «прысуду» мы не маем і не мелі ад пачатку. І нават неістотны сам тэрмін, які яны выпішуць Дзянісу. Бо хутчэй за ўсё любы прызначаны не перажыве сама гэтая сістэма, і ўсе палонныя павернуцца да сваякоў і родных», – адзначыла Вольга Івашына.

Нагадаем, Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года. Яму было выстаўлена абвінавачванне паводле арт. 365 («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў ўнутраных справаў») і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса («Здрада дзяржаве»). Суд распачаўся 15 жніўня 2022 года і праходзіў у закрытым рэжыме. Справу разглядаў суддзя Валер Раманоўскі.

Hавiны
Дзяніс Івашын у судзе ў Горадні: «Жыве Беларусь! Слава Украіне!»
2022.08.17 17:53

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў