У Баранавічах інвалід-вазочнік атрымаў 3 гады «хатняй хіміі» за «абразу Лукашэнкі»


24-гадовага Уладзіслава Рабіча, які з’яўляецца інвалідам I групы і перамяшчаецца на вазку, судзілі 12 верасня ў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва гораду Баранавічы». Пра гэта паведамляе intex-press.by.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Уладзіслаў Рабіч 16 траўня 2022 года ён размясціў пад відэазапісам у адным з тэлеграм-каналаў каментар у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, які змяшчае абразу і абвінавачанне ў тым, што ён зʼяўляецца забойцам. Гэтыя дзеянні Рабіча кваліфікавалі паводле ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Уладзіслаў Рабіч.
Фота: intex-press.by

Суд прызнаў Уладзіслава Рабіча вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Персанальны кампʼютар інваліда быў канфіскаваны ў даход дзяржаве.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў