Крымінальная справа супраць Валерыя Цапкалы накіраваная ў суд


Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць Валерыя Цапкалы, якая праходзіць у рамках «спеццыяльнага вядзення». Да яго «завочна ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту».

Валер Цапкала.
Фота: Madis Veltman / Globallookpress.com

Экс-кандыдата на прэзідэнцтва Беларусі і былога кіраўніка ПВТ Валерыя Цапкалу абвінавачваюць паводле васьмі артыкулаў:

  • «Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры»;
  • «Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі»;
  • «Заведама непраўдзівы данос аб здзяйсненні злачынства»;
  • «Публічныя заклікі да захопу ўлады і акту тэрарызму»;
  • «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне ім»;
  • «Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»;
  • «Паклёп і публічная абраза прэзідэнта Беларусі»;
  • «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

Таксама Генпракуратурай быў заяўлены пазоў аб пакрыцці маёмаснай шкоды на суму больш за 6000 рублёў (больш за 2200 долараў) – у інтарэсах дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогіяў».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў