У прамове на Дзень незалежнасці прэзідэнт Польшчы згадаў Украіну і Беларусь


Польшча адзначае 11 лістапада Нацыянальнае свята незалежнасці ў гонар аднаўлення незалежнай дзяржавы ў 1918 годзе. У прамове на ўрачыстай цырымоніі ў цэнтры Варшавы выступалі прэзідэнты Польшчы і Літвы.

Прэзідэнты Польшчы і Літвы Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа на цырымоніі з нагоды Нацыянальнае свята незалежнасці. Варшава, Польшча. 11 лістапада 2022 года.
Фота: Kancelaria Prezydenta / Twitter

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сярод іншага згадаў Беларусь, калі звяртаўся да госця – прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы:

«Літва і Польшча разам, суверэнныя, незалежныя, гордыя, моцныя, – казаў Дуда ў вітанні Наўседу. – Гэта ўмацаванне бяспекі нашай часткі Еўропы. Я веру, што мы разам тут — краіны Балтыі, чальцы NATO, я веру, што ёсць нашы саюзнікі з поўдня, я веру, што духам з намі сёння многія сябры з Украіны, а таксама нашыя сябры і суседзі з Беларусі, з глыбокім жаданнем свабоднай і суверэннай дзяржавы».

Ва Украіне, дадаў Дуда, добра зразумела, што значыць еднасць і падтрымка, што значыць, «калі не застаўся сам, як стала з Украінай у 2014 годзе, калі амаль ніхто не пайшоў з рэальнай, моцнай, рашучай дапамогай». Ён заклікаў працягваць цяперашнюю дапамогу Украіне, бо «гэта таксама дзейнасць дзеля бяспекі Польшчы».

Дуда таксама задаў пра міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы, назваў яго гібрыднай атакай на Польшчу. Ён падзякаваў палякам за абарону мяжы і дапамогу памежнікам.

Наўседа ў сваёй прамове сярод іншага згадаў, што сяброўства між Літвой і Польшчай «нарадзілася ў Крэве» – у гэтым мястэчку цяперашняга Смаргонскага раёну Беларусі ў 1385 годзе падпісалі унію Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае.

Hавiны
Лукашэнка павіншаваў палякаў з Днём незалежнасці, паскардзіўся на польскія ўлады і сцяну на мяжы
2022.11.11 09:16

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў