Прэзідэнт Польшчы: На саміце NATO асобна разгледзяць беларускае пытанне


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас саміту NATO ў Вільні заявіў пра неабходнасць адмысловай дыскусіі адносна Беларусі. Гэтак ён адказаў на пытанне карэспандэнта «Белсату» Сяргея Пелясы.

Анджэй Дуда.
Фота: РАР

Неабходнасць абмеркаваць беларускае пытанне выкліканая планамі размясціць у Беларусі ядравую зброю і наймітаў ПВК Вагнэра з Расеі.

«Гэта разам змяняе архітэктуры бяспекі ў непасрэдным суседстве NATO, і гэта патрабуе дыскусіі і рашэння з боку NATO», – сказаў Анджэй Дуда.

Абнаўляецца
Ціханоўская заклікала NATO даць надзею беларусам
2023.07.11 11:36

Адказваючы на пытанне журналіста Аляксандра Папко, ён адзначыў, што запрашэнне абранай прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай на афіцыйную частку саміту – ясны знак, што краіны NATO хочуць вольнай і незалежнай Беларусі і падтрымліваюць беларускае грамадства на гэтым шляху.

Абноўлена
Генеральны сакратар NATO: Ні вагнэраўцаў, ні ядравай зброі ў Беларусі няма
2023.07.11 12:28

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў