Генеральная пракуратура для вызначэння падсуднасці перадала ў Вярхоўны Суд справу супраць Франка Вячоркі, якога пераследуюць праз механізмы спецыяльнага вядзення.
У прэс-рэлізе паведамляецца, што намеснік генеральнага пракурора, накіроўваючы крымінальную справу ў суд, выставіў Франку Вячорку пазоў у інтарэсах дзяржавы аб пакрыцці маёмаснай шкоды ў суме больш за 30,9 млн рублёў.
Спецыяльнае вядзенне супраць Франка Вячоркі, старэйшага дарадцы абранай прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай, было распачатае ў лютым 2024 года.
Яму было выстаўленае абвінавачанне адразу паводле 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
Нагадаем, механізм спецыяльнага вядзення дазваляе ўладам Беларусі судзіць апанентаў завочна, калі тыя застаюцца за мяжой.
Глеб Нержын belsat.eu