Уладзімір Зяленскі адправіў у адстаўку генерала, які адказваў за беларускі кірунак


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў камандуючым Абʼяднанымі сіламі ЗСУ генерала Юрыя Содаля.  

Генерал-лейтэнант ЗСУ Юрый Содаль.
Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook

Камандаванне Абʼяднаных сілаў ЗСУ адказвае ў тым ліку за беларускі кірунак.

Генерал-лейтэнант Сяргей Наеў, які раней займаў гэтую пасаду, быў адпраўлены ў адстаўку.

Камандуючы Аб’яднанымі сіламі ЗСУ генерал-лейтэнант Сяргей Наеў. Скрыншот Ukrinform TV / YouTube

Наеў займаўся ўмацаваннем абарончых рубяжоў і пазіцыяў на мяжы з Беларуссю, неаднаразова выказваўся наконт імавернасці новага нападу з беларускай тэрыторыі.

53-гадовы генерал-лейтэнант Юрый Содаль раней камандаваў Марской пяхотай. У 2022 годзе атрымаў званне Героя Украіны.

Адстаўка Наева адбылася ў рамках маштабных кадравых перастановак у кіраўніцтве ЗСУ. 8 лютага Зяленскі адправіў у адстаўку галоўнакамандуючага ЗСУ Валерыя Залужнага і прызначыў на ягонае месца Аляксандра Сырскага, які раней узначальваў Сухапутныя войскі. Замест Сырскага Сухапутныя войскі ЗСУ ўзначаліў Аляксандр Паўлюк.

Аналітыка
Поспехі і няўдачы генерала Сырскага. Што вядома пра новага галоўнакамандуючага ЗСУ
2024.02.09 17:20

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў