Паручальнікаў журналістак Tut.by аштрафавалі


Менскі гарадскі суд аштрафаваў паручальнікаў працаўнікоў парталу Tut. by Алены Талкачовай і Вольгі Лойкі. Валерыю Варанецкаму, Яўгену Прэйгерману і Аляксандру Швецу прысудзілі па 500 базавых велічыняў (18 500 рублёў), піша Sputnik.by.

Вольга Лойка і Алена Талкачова. Крыніца: prisoners.spring96.org

Менскі гарадскі суд аштрафаваў кожнага з паручальнікаў працаўніц партару Tut. by Вольгі Лойкі і Алены Талкачовай на 500 базавых велічыняў (18 500 рублёў). Раней журналісткі выехалі з Беларусі. Паручальнікамі выступілі дэпутат Валер Варанецкі, палітолаг Яўген Прэйгерман і старшыня Рэспубліканскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец.

Вольгу Лойку і Алену Талкачову абвінавацілі ў дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, распальванні варожасці і заклікам да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі Беларусі. Журналістак судзяць завочна.

Hавiны
У суд выклікалі асобаў, якія паручаліся за былых журналістак TUT.by, што выехалі за мяжу
2023.04.10 15:20

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў