Следчы камітэт паведамляе пра выяўленае на мяжы цела грамадзяніна Емену


У Пружанскім раёне на мяжы з Польшчаю сілавікі выявілі цела 19-гадовага грамадзяніна Емену, паведамляе Следчы камітэт.

На беларуска-польскім памежжы ў Пружанскім раёне сілавікі выявілі цела 19-гадовага грамадзяніна Емену. На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група. Следчыя з спецыялістамі УДКСЭ на Берасцейшчыне зладзілі агляд. У памерлага выявілі дакументы.

Для вызначэння дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медычная экспертыза. Усе абставіны здарэння высветляць падчас правярання.

Следчы камітэт абвінавачвае ў смерці маладога чалавека Еўразвяз.

Hавiны
За мінулыя содні ў Літву, Латвію і Польшчу спрабавалі трапіць больш за 80 мігрантаў
2023.02.05 18:52

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў