Расея вырашыла дапамагчы Лукашэнку з каліем і нафтай


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 9 верасня на нарадзе з пастаяннымі чальцамі Савету бяспекі даручыў МЗС РФ падтрымаць пастаўку беларускіх угнаенняў у іншыя краіны. Пра гэта паведамілі ў Крамлі.

Вагон кампаніі «Беларуськалій». Клайпеда, Літва. 11 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

Пуцін падкрэсліў, што пастаўка беларускіх і расейскіх угнаенняў праз парты еўрапейскіх краін на рынкі Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі «да гэтага часу забароненая, немагчымая».

«Мы, вядома, разгледзім прапановы нашых еўрапейскіх партнёраў у пастаўках угнаенняў у іх адрас, але трэба вырашыць пытанні паставак угнаенняў і ў іншыя краіны. Дарэчы, прасіў бы МЗС падтрымаць і пастаўку беларускіх угнаенняў», – сказаў Пуцін.

Таксама «КоммерсантЪ» са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што Расея вырашыла пашырыць пастаўкі з Беларусі ва ўмовах праблемаў беларускіх НПЗ са збытам, якія абвастрыліся пасля спынення экспарту паліва ва Украіну з прычыны расейскага ўварвання.

Расейскія НПЗ атрымліваюць істотныя субсідыі за пастаўкі паліва на ўнутраны рынак – так званы дэмпфер, а беларускія НПЗ зараз не маюць на яго права. Пастаўкі ў РФ без дэмпфера будуць для беларускіх НПЗ стратнымі, таму ўлады абмяркоўваюць, як яго можна надаць беларускім заводам.

Hавiны
Віцэ-прэм’ер Пархомчык пахваліў санкцыі: падштурхнулі прадпрыемствы і адкрылі акно магчымасцяў
2022.09.09 16:52

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў