Брытанская выведка не верыць, што Беларусь пад выглядам вучэнняў рыхтуецца да ўварвання ва Украіну


Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў сваім чарговым аглядзе пракаментавала сітуацыю з новымі вучэннямі ў Беларусі.

8–14 верасня ў Беларусі маюць адбыцца вайсковыя вучэнні, падчас якіх будуць адпрацоўвацца «дзеянні дзеля вызвалення тэрыторыі, часова захопленай праціўнікам». Раней Генштаб Украіны выказваў занепакоенасць характарам запланаваных манеўраў. Там не выключалі, што «пад так званай страчанай тэрыторыяй маюцца на ўвазе прыгранічныя раёны Валынскай, Ровенскай і Жытомірскай вобласцяў».

Вучэнні беларускіх вайскоўцаў, верасень 2022 года.
Фота: modmilb / Telegram

Але брытанская выведка лічыць, што для занепакоенасці няма падставаў.

«Нягледзячы на тое, што выкарыстанне Расеяй беларускай тэрыторыі адыграла важную ролю ў няўдалым наступе Расеі на Кіеў на пачатку ўварвання, беларускія сілы маюць абмежаваныя наступальныя магчымасці, і існуе невялікая імавернасць таго, што яны разгарнулі свае сілы супраць Украіны.

Вельмі малаверагодна, што гэтыя вучэнні ёсць сведчаннем падрыхтоўкі да непасрэднага ўдзелу Беларусі ў вайне ва Украіне», – адзначаецца ў аглядзе.

Нагадаем, няспынныя вучэнні і трэнаванні, з яўным акцэнтам на дзейнасці ў памежных з Украінай раёнах, у беларускім войску адбываюцца з канца красавіка.

Hавiны
Сакратар РНБА Украіны: Беларусь акупаваная Расеяй, ураду амаль не існуе
2022.09.08 09:54

Глеб Нержын  belsat.eu

Стужка навінаў