Журналіста Сяргея Сацука – галоўнага рэдактара выдання «Ежедневник», затрымалі. Падставай для арышту стала старая справа аб атрыманні хабару, паведамляе БАЖ.
Сяргея Сацука затрымалі працаўнікі Следчага камітэту, у яго правялі ператрус. Пазней стала вядома, што журналіста ўзялі пад варту пасля допыту ў старой справе аб атрыманні хабару.
У 2020 годзе Сацука затрымлівалі паводле падазрэння ў «атрыманні хабару» за публікацыі, спрабавалі сфармаваць абвінавачанне ў «махлярстве». Яго вызвалілі, але пакінулі ў статусе падазраванага.
Дзелавая онлайн-газета «Ежедневник» існуе з 2006 года. А Сяргей Сацук, акрамя таго, што ёсць галоўным рэдактарам выдання, вядомы як адзін з нешматлікіх журналістаў, што працуюць у жанры расследавання. Пасля затрымання журналіста сайт выдання стаў недасяжны.
АК belsat.eu