У ліпені фізічныя асобы купілі валюты на $ 775,7 млн, а прадалі – на $ 833,7 млн. Розніца – $ 58 млн, паведамляе Нацбанк. Такая тэндэнцыя не мяняецца ўжо паўгода.
Агулам за студзень – ліпень сёлета фізічныя асобы купілі валюты на $ 5,3 млрд, прадалі – на $ 5,7 млрд. Сальда – $ 0,4 млрд.
Статыстыка Нацбанку сведчыць, што валюту больш здаюць гатоўкаю: купілі на $ 3,2 млрд, прадалі – на $ 4,4 млрд. А вось у безнаяўнай форме – наадварот: купілі на $ 2 млрд, прадалі – $ 1,3 млрд.
У ліпені беларусы набылі $ 775,7 млн, а здалі $ 833,7 млн. Фізічныя асобы выступаюць чыстымі прадаўцамі валюты ўжо шэсць месяцаў запар.
Сяргей Крот belsat.eu