Улады Беларусі вырашылі разлічвацца за крэдыты заходніх банкаў беларускімі рублямі. Такое рашэнне замацаванае пастановай Савету Міністраў і Нацыянальнага банку.
Рашэнне датычыць Міжнароднага і Еўрапейскага банкаў рэканструкцыі і развіцця, а таксама Паўночнага інвестыцыйнага банку.
«Выкананне сваіх абавязкаў пагашэння асноўнага доўгу і адсоткаў за вонкавыя дзяржаўныя пазыкі, прыцягнутыя ад МБРР, ЕБРР, ПІБ, Рэспубліка Беларусь будзе ажыццяўляць у беларускіх рублях паводле афіцыйнага курсу беларускага рубля да адпаведнай замежнай валюты на дату плацяжу», – паведамілі ва ўрадзе.
Чыноўнікі тлумачаць гэта нястачаю еўраў і долараў з прычыны санкцыяў.
Расея 6 красавіка не здолела аплаціць расейскімі рублямі сваіх даўгоў за выпушчаныя раней еўрааблігацыі. З гэтай прычыны, на думку экспертаў, краіну праз месяц можа чакаць дэфолт.
Аналагічная сітуацыя можа цяпер адбыцца і з Беларуссю.
ПС belsat.eu