У Літве распавялі, як літоўцаў вярбуюць шпіёніць для спецслужбаў Беларусі


Літоўцаў, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць рэжыму Лукашэнкі, хутчэй за ўсё, завербавалі падчас паездак у Беларусь. Пра гэта заявіў кіраўнік Другога дэпартаменту аператыўных службаў, палкоўнік Элягіюс Паўлавічус, піша «DELFI».

Вежа Гедзіміна. Вільня, Літва. 21 лютага 2024 года.
Фота: Белсат

«Імаверна, іх завербавалі падчас паездак у Беларусь», – кажа Элягіюс Паўлавічус.

Падазраюць, што гэтыя грамадзяне перадавалі спецслужбам Лукашэнкі незасакрэчаную інфармацыю пра літоўскае войска, добраахвотніцкія сілы, перамяшчэнні вайсковай тэхнікі і месцы яе размяшчэння, цывільныя аб’екты стратэгічнага значэння і г. д. Доступу да сакрэтнай інфармацыі яны не мелі.

Мяркуецца, што перададзеныя звесткі «дапамаглі прадстаўнікам недэмакратычнага рэжыму Беларусі ўчыняць дзейнасць супраць Літвы».

Пра затрыманне шпіёнаў стала вядома 7 сакавіка. Паведамляецца, што ў канцы 2023 года некалькі грамадзянаў Літвы былі затрыманыя за шпіянаж на карысць рэжыму Лукашэнкі.

«Неабавязкова грамадзяне Беларусі, грамадзяне Літвы таксама могуць працаваць на замежныя спецслужбы», – дадае Паўлавічус.

Кіраўнік Дэпартаменту дзяржбяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс заяўляе, што ў спецслужбы звяртаюцца ўсё больш літоўцаў з расповедамі пра спробы вербавання:

«Людзі не хаваюць, прыходзяць і распавядаюць. Не назаву колькасці, але такіх выпадкаў нямала», – адзначае Паўлавічус.

ДДБ у чэрвені 2023 года папярэджваў пра актывізацыю спецслужбаў Беларусі на мяжы. Ён паведамляў, што жыхароў Літвы дапытваюць на мяжы, іх шантажуюць, ціснуць, прымушаюць супрацоўнічаць з лукашэнкаўскімі службамі. ДДБ рэкамендаваў жыхарам Літвы адмовіцца ад паездак у Беларусь.

У Літве на гэты момант пражываюць больш як 60 тысяч грамадзянаў Беларусі. У грамадстве і ў дзяржаўных установах усё часцей непакояцца, ці насамрэч усе гэтыя людзі лаяльныя Літве, ці не ствараюць яны небяспекі.

Заснавальнік Спецслужбы літоўскай арміі палкоўнік у запасе Саўлюс Гузявічус сказаў, што цяпер асабліва спрыяльная сітуацыя для ажыццяўлення аперацыяў укаранення агентаў. Прафесар Вайсковай акадэміі Літвы Гіедрус Часнакас лічыць, што «агентура можа працаваць і без асаблівай напружанасці, збіраць інфармацыю, перадаваць яе спецслужбам Беларусі».

Hавiны
Літва апытае 18–20 тысячаў беларусаў. За няправільны адказ можа назваць «пагрозай бяспецы»
2024.02.27 14:27

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў