Полк Каліноўскага і беларускія «Кіберпартызаны» заявілі пра аб'яднанне


У Кіеве прадстаўнікі палка Каліноўскага з прадстаўніцаю беларускіх «Кіберпартызанаў» распавялі пра абʼяднанне сваіх высілкаў, якія скіруюць на тое, каб нанесці шкоду беларускаму і расейскаму рэжымам.

Полк Каліноўскага і беларускія «Кіберпартызаны» заявілі пра аб’яднанне. Скрыншот з відэа прэс-канферэнцыі. Крыніца: Український кризовий медіа-центр / Facebook

Прадстаўнік палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук распавёў, што з першага дня вайны ваяры – на перадавой. Але цяпер полк будзе не адзіным у сваіх высілках.

«Мы абвяшчаем абʼяднанне палка Каліноўскага і беларускіх «Кіберпартызанаў» у структуру ў межах вызвалення беларускага народу. Дзеля каардынацыі ды эфектыўнасці нашай барацьбы», – заявіў Вадзім Кабанчук.

Адзіная публічная прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец заявіла, што супраца скіраваная на нанясенне шкоды беларускаму і расейскаму рэжымам:

«Не сакрэт, што нашая супраца пачалася яшчэ ў лютым сёлета. «Кіберпартызаны» дапамагаюць шмат якім ініцыятывам. Але найбольш шчыльная яна сталася з палком. Мы думаем, што дзеля больш эфектыўнай каардынацыі варта аб’яднаць нашыя рэсурсы. Я буду ўваходзіць у штаб палка Каліноўскага».

Разбор
Чаму пра ГУБАЗіК і бота «Чорнай кнігі» не расказвалі больш за год?
2022.11.24 18:13

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў