З'явілася фота Марыі Калеснікавай пасля аперацыі


Праўладныя Telegram-каналы апублікавалі фота з сустрэчы Аляксандра Калеснікава з дачкою.

Першапачаткова Telegram-каналы звязаныя з сілавікамі апублікавалі фота Марыі Калеснікавай падчас сустрэчы з бацькам з размытым тварам. Але пазней абнавілі фотаздымак. Бачна, што Марыя Калеснікава ўсміхаецца.

Марыю Калеснікаву шпіталізавалі 28 лістапада з дыягназам прабадная язва. Вядома, што ёй зрабілі аперацыю.

Калеснікава адбывае 11-гадовы тэрмін паводле абвінавачання ў «змове з мэтаю захапіць уладу», «закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». Вырак вынес суддзя Менскага абласнога суда Сяргей Епіхаў.

Hавiны
Аляксандр Калеснікаў сустрэўся з дачкою
2022.12.05 18:29

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў