За падпал кавярні ў Кастраме затрымалі вайскоўца. У жніўні ён вярнуўся з вайны ва Украіне


У Кастраме затрымалі 23-гадовага вайскоўца, якога падазраюць у падпале кавярні. У жніўні ён вярнуўся з вайны ва Украіне, калі быў паранены, паведамляе выданне «Baza». У выніку пажару загінулі, па ўдакладненых звестках, 13 асобаў.

Вайсковец-кантрактнік Станіслаў Іонкін, якога падазраюць у падпале кавярні ў Кастраме.
Фота: Станіслаў Іонкін / vk.com

Паліцыя затрымала ў Кастраме 23-гадовага вайскоўца-кантрактніка Станіслава Іонкіна, якога падазраюць у падпале кавярні «Палігон». На допыце ён сказаў, што быў моцна п’яны і не памятае таго, што адбылося. Па папярэдніх звестках, хлопец стрэліў у столю з ракетніцы.

Расейскае выданне «Baza» піша, што Іонкін – удзельнік вайны супраць Украіны. У жніўні ён быў паранены (атрымаў кантузію і зламаў нагу) і вярнуўся ў Расею. Днямі яго выклікалі на медкамісію перад падпісаннем новага кантракта.

Раней паведамлялася, што ахвярамі пажару сталі 15 асобаў, але ў мясцовым упраўленні МНС удакладнілі: 13. Пацярпелых – 9.

Hавiны
У расейскай Кастраме ў выніку пажару ў кафэ загінулі 15 чалавек
2022.11.05 11:16

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў