Уладзімір Мацкевіч за кратамі напісаў дзве кнігі


Дачка палітвязня Уладзіміра Мацкевіча Надзея Лучанок распавяла пра палітвязня, якога асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. За кратамі вязень напісаў дзве кнігі, піша ПЭН.

Філосаф, метадолаг і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч.
Фота: Белсат

Дачка палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча і прадстаўніца Цэнтра беларускай салідарнасці Надзея Лучанок выступіла падчас пленарнага паседжання на Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве. Дачка палітвязня нагадала, што Мацкевіча ў чэрвені сёлета асудзілі да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

«У турме ён працягвае працаваць і пісаць. Ужо напісана 2 кнігі, але мы асцерагаемся, што ўлады могуць канфіскаваць гэтыя тэксты і яны будуць згублены для навакольнага свету», – паведаміла Надзея.

Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня летась. Філосафа абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: у «стварэнні і кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем», «удзеле ў масавых беспарадках» і «абразе Лукашэнкі». Суд над ім пачаўся 9 чэрвеня, працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.

17 ліпеня філосафа, метадолага і вядоўцу «Белсату» Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў магілёўскую турму № 4.

Лісты і тэлеграмы філосафу можна дасылаць на адрас: Мацкевічу Уладзіміру Уладзіміравічу, турма № 4, вул. Крупскай, 99а, 212011, г. Магілёў.

Артыкулы
Філосафа Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў магілёўскую турму
2022.07.20 11:22

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў