Полк Каліноўскага ўдзень 5 верасня заявіў пра спыненне набору добраахвотнікаў у свае шэрагі. Адпаведнае паведамленне з’явілася ў тэлеграм-канале беларускіх вайскоўцаў, якія ваююць на баку Украіны.
«Полк Каліноўскага афіцыйна паведамляе: цалкам прыпыняецца набор рэкрутаў ва ўсе нашыя падраздзяленні», – гаворыцца ў паведамленні.
Прычыны такога рашэння не тлумачацца.
У канцы жніўня полк Каліноўскага аб’яўляў набор у механізаванае аддзяленне. Тады шукалі кандыдатаў ад 18 да 59 гадоў, у якіх ёсць досвед вайсковай службы на баявой і спецыялізаванай тэхніцы, ёсць досвед у галіне тэхнічнай эксплуатацыі і кіравання буйнагабарытнымі транспартавымі сродкамі.
Алена Рувіна belsat.eu