Нобэлеўскі камітэт усё ж запрасіў амбасадараў Беларусі і Расеі. Вось як патлумачылі


Нобэлеўскі фонд перадумаў клікаць амбасадараў Беларусі, Ірану ды Расеі на цырымонію ўручэння прэміяў у Стакгольме, аднак запрашэнне на ўручэнне прэміі міру ў Осла 10 снежня надалей мае моц.

Уручэнне Нобэлеўскай прэміі міру. Осла, Нарвегія. 10 снежня 2022 года.
Фота: Белсат

«Нарвежскі нобэлеўскі камітэт мае 70-гадовую традыцыю запрашаць усіх замежных амбасадараў у Осла на цырымонію ўручэння Нобэлеўскай прэміі міру 10 снежня. Камітэт хоча, каб урады кожнай краіны, афіцыйна рэпрэзентаванай у Нарвегіі, мелі магчымасць узяць удзел у цырымоніі ўзнагароджання і пачуць важныя пасланні лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру. Гэта датычыць не ў апошнюю чаргу краінаў з аўтарытарным рэжымам, якія вядуць вайну супраць іншых краінаў ці супраць уласнага насельніцтва, супраць чаго выступаюць нашыя лаўрэаты прэміі міру», – паведамілі ў прэс-службе Нобэлеўскага камітэту.

Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай, адзначыў у Facebook, што на нобэлеўскую цырымонію ў Осла запрашаюць толькі тых амбасадараў, якія перабываюць у Нарвегіі:

«Беларусь не мае свайго пасла ў Осла (ёсць рэжымны амбасадар у Швецыі, акрэдытаваны таксама ў Нарвегіі). І адпаведна запрашэння яму не дасылаюць. Але мы звяжамся з Нобэлеўскім камітэтам і пераканаемся, каб такога запрашэння не было».

Hавiны
Магчыма, на нобэлеўскую цырымонію запросяць амбасадара Беларусі. Ціханоўская супраць
2023.09.01 18:24

Нобэлеўскі фонд 31 жніўня выдаў прэс-рэліз, з якога вынікае, што на нобэлеўскую цырымонію і банкет 10 снежня запросяць, сярод іншых, амбасадараў Беларусі і Расеі. Гэтым абурылася спачатку народная амбасада беларусаў у Швецыі, а потым і абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская заклікала не запрашаць амбасадара рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, а таксама прасіла патрабаваць вызвалення нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага.

Рашэнне запрасіць амбасадараў Беларусі і Расеі на нобэлеўскую цырымонію раскрытыкаваў таксама спікер Міністэрства замежных справаў Украіны Алег Ніколенка:

«Даводзіць каштоўнасці гуманізму да Расеі і Беларусі – сізіфава праца».

Пазней Нобэлеўскі фонд паведаміў, што не будзе запрашаць паслоў Беларусі і Расеі на цырымонію ўручэння прэміі. Такое рашэнне ўхваленае «з увагі на вострую рэакцыю».

Hавiны
Паслоў Беларусі і Расеі перадумалі запрашаць на нобэлеўскую цырымонію
2023.09.02 15:13

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў