«Bellingcat» возьмецца даследаваць прычыны смерці Макея, бо ёсць «некалькі дзіўных супадзенняў»


Вядомы балгарскі журналіст-расследавальнік Хрыста Грозэў распавёў, што выданне «Bellingcat» расследуе раптоўную смерць міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея.

Хрыста Грозэў.
Фота: Cyprus Daily News

Паводле Грозэва, аб’ектыўных звестак, каб рабіць высновы наконт прычынаў смерці Макея, няма. Аднак сітуацыя патрабуе падрабязнага расследавання. Пры гэтым журналіст звярнуў увагу на «некалькі дзіўных супадзенняў».

Гэтак, за некалькі дзён да смерці Макея быў атрыманы «не вельмі звычайны выцек інфармацыі», быццам супраць Лукашэнкі рыхтуецца замах або сігнал – папярэджанне пра замах. І хоць крыніцы інфармацыі расследавальнік назваў «не вельмі зразумелымі», аднак ужо менш як праз двое содняў памёр кіраўнік лукашэнкаўскага МЗС. На думку Грозэва, гэта можна ацэньваць як сігнал супраць Лукашэнкі.

Раней Хрыста Грозэў сярод іншага расследаваў атручванне расейскага палітыка Аляксея Навальнага ды іншых расейскіх палітыкаў.

Hавiны
Уладзіміра Макея пахавалі на Усходніх могілках у Менску
2022.11.29 17:14

Уладзімір Макей раптоўна памёр 26 лістапада. Іншых падрабязнасцяў не публікуюць. Яшчэ 25 лістапада чыноўнік сустракаўся з апостальскім нунцыем (амбасадарам Ватыкану) Антэ Ёзычам. 23 лістапада Макей лётаў у Ерэван на саміт Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. 1–2 снежня кіраўніка МЗС Беларусі чакалі на паседжанні Рады міністраў замежных справаў АБСЕ ў Лодзі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў