Усе выпускнікі школаў Беларусі 28 студзеня пойдуць на рэпетэцыйны экзамен


У рэпетыцыйным цэнтралізованым экзамене (ЦЭ) 28 студзеня возьмуць удзел усе выпускнікі школаў Беларусі. Пра гэта паведаміла начальніца ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.

Школьніца падчас цэнтралізаванага экзамену. Фота носіць ілюстратыўны характар.
Фота: БелТА / belta.by/

«Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, на ўсіх 144 пунктах. Усе навучэнцы 11 класаў возьмуць удзел у рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене. Наша задача – паглядзець гатовасць да правядзення ЦЭ і паправіць тыя тонкасці і нюансы, якія нельга ўбачыць, працуючы з дакументамі», – цытуе БелТА Ірыну Каржову.

Рэпетыцыйны ЦЭ будзе праходзіць «у строгай адпаведнасці з інструкцыяй для арганізацыі правядзення цэнтралізаванага іспыту». На яго ўжо адбылася рэгістрацыя выпускнікоў.

Паводле Каржовай, навучэнцы выбіраюць прадмет, па якім яны будуць рэпетаваць цэнтралізаваны экзамен. Далей будзе арганізаваная дастаўка хлопцаў і дзяўчат у пункты тэставання.

«Калі гэта сельская школа, то будзе арганізаваны падвоз, гэта значыць органы ўпраўлення адукацыі змогуць змадэляваць арганізацыю падвозу навучэнцаў. Калі размова ідзе аб вялікіх населеных пунктах, такіх, як Менск, або абласных цэнтрах, з прадпрыемствамі транспарту трэба будзе прадугледзець павелічэнне грамадскага транспарту ў гэты час, каб будучыя абітурыенты змаглі пад’ехаць да пунктаў тэставання», – патлумачыла прадстаўніца Мінадукацы.

Апроч арганізацыі дастаўкі вучняў, на саміх пунктах экзаменавання будзе арганізаваны прапускны рэжым і рассадка па аўдыторыях.

«Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў рыхтуе валізы, якія будуць дастаўляцца ў пункты правядзення цэнтралізаванага экзамену. Усё гэта мы плануем адпрацаваць 28 студзеня», – сказала прадстаўніца міністэрства.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў