У Слуцкім раёне ў пажары загінулі два чалавекі


Трагедыя адбылася ў ноч на 3 снежня ў вёсцы Замосце Слуцкага раёну. Пра гэта паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле міністэрства, паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Замосце паступіла ратавальнікам 3 снежня ў 03:28.

«Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, будынак быў ахоплены агнём. Унутры знойдзены загінулыя жанчына і мужчына», – паведамляецца ў прэс-рэлізе.

Прычыны пажару высвятляюцца.

Аналагічная трагедыя мела месца 2 снежня ў горадзе Смалевічы: там у выніку пажару таксама загінулі два чалавекі.

Hавiны
Улады заявілі аб ліквідацыі пажару на тэрыторыі заказніку «Ельня»
2023.10.02 00:06

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў