Грошай засталося на паўгода. Дзярждэп заклікае Кангрэс ЗША прафінансаваць дапамогу Украіне


Дзяржаўны дэпартамент выказаў ЗША незадаволенасць тым, што Кангрэс зацвердзіў часовы бюджэт, які не ўключае дапамогу Украіне. Пра гэта паведамляе CNN.

Мэт’ю Мілер,кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартаменту ЗША. Скрыншот: Forbes Breaking News / YouTube

«Я хацеў бы паўтарыць расчараванне прэзідэнта тым, што, нягледзячы на даўняе і моцнае двухпартыйнае падтрыманне Украіны ў яе змаганні з расейскім уварваннем, прыняты Кангрэсам у суботу законапраект не ўключае вельмі неабходную дапамогу», – заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартаменту Мэт’ю Мілер.

Паводле ў яго, у ЗША ёсць магчымасць прадаўжаць падтрымліваць здольнасць Украіны абараняць сябе ў бліжэйшай перспектыве, але значная частка гэтых фінансаў ужо вычарпаная.

Hавiны
Зяленскі заклікаў Еўразвяз увесці новыя санкцыі супраць Расеі
2023.10.03 08:40

Мілер заклікаў Кангрэс прафінансаваць дапамогу Украіне ды дазволіць Пентагону папоўніць запасы ўзбраенняў. Паводле яго, у бліжэйшы час ЗША накіруюць Кіеву чарговы пакет ваеннай дапамогі з астатніх сродкаў.

«Калі мы дазволім аўтарытарным лідарам накшталт прэзідэнта Пуціна рабіць усё, што яны хочуць, з іншымі суверэннымі краінамі, то ўвесь статут ААН будзе перакрэслены, і мы апынёмся ў свеце, дзе падобная агрэсія можа адбывацца дзе заўгодна і калі заўгодна. Гэта абыдзецца значна даражэй і будзе значна больш небяспечным для амерыканскага народу», – заявіў прадстаўнік Дзярждэпу.

Байдэн чакае, што рэспубліканцы выканаюць абавязкі

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн чакае, што спікер Палаты прадстаўнікоў Кевін Макарці і большасць рэспубліканцаў стрымаюць свае абавязкі і ўхваляць новае фінансаванне Украіны, але адмовіўся паведаміць, ці атрымаў якіясьці канкрэтныя гарантыі ў гэтым пытанні.

«Мы ні пры якіх абставінах не можам дапусціць, каб падтрыманне Амерыкай Украіны было перапыненае. На карту пастаўлена занадта шмат жыццяў, занадта шмат дзяцей, занадта шмат людзей», – заявіў Байдэн падчас паседжання свайго кабінета.

Пры гэтым некалькі заканадаўцаў-дэмакратаў заявілі CNN у панядзелак, што ў іх няма падстаў меркаваць, што Макарці ўзяў на сябе новыя абавязкі перад Белым домам у дачыненні да фінансавання Украіны. А сам палітык адмаўляў журналістам, што ён заключаў якія-небудзь дадатковыя дамовы ў гэтым пытанні.

А колькі яшчэ ёсць сродкаў?

Тым часам Wall Street Journal са спасылкай на прадстаўнікоў ваеннага ведамства піша, што на рахунках Пентагона засталося крыху больш за 5 млрд долараў для надання дапамогі Украіне. Гэта прыкладна шасцімесячны запас зброі, калі ЗША прадоўжаць пастаўкі ў тым жа аб’ёме, што і апошнія паўгода, і каля 11% ад агульнай сумы, якую ЗША накіравалі на дапамогу Кіеву з лютага 2022 года.

Бюджэт іншай крыніцы сродкаў, які ЗША выкарыстоўвалі для рэалізацыі доўгатэрміновай праграмы па мадэрнізацыі Узброеных сіл Украіны, – Ініцыятывы па садзейнічанні бяспекі Украіны – пусты.

Hавiны
У ЗША зацвердзілі часовы бюджэт без дапамогі Украіне
2023.10.01 17:37

Байдэн 30 верасня падпісаў закон аб часовым бюджэце, які прадугледжвае фінансаванне ўрада да 17 лістапада. Закон дазволіў пазбегнуць шатдаўна, які мог наступіць 1 кастрычніка. Часовы бюджэт не прадугледжвае сродкаў на дапамогу Украіне.

Аднак лідары апазіцыйных фракцыяў рэспубліканцаў у абедзвюх палатах сказалі, што большасць іх аднапартыйцаў поўныя рашучасці прадоўжыць эканамічную і вайсковую дапамогу Кіеву.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў