Контрсанкцыямі па Рыжскім бальзаме. Беларусь адказала Латвіі на закрыццё памежнага пераходу


Урад Беларусі расказаў пра адказ на закрыццё аднаго з двух пераходаў на беларуска-латвійскай мяжы. За гэта Беларусь пашырыла спіс тавараў, якія нельга ўвозіць з Латвіі.

Знак на мяжы Латвіі
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Знак на мяжы Латвіі.
Фота: Valsts robežsardze / Facebook

Да спісу тавараў латвійскага паходжання, якія забаронена прывозіць у Беларусь, трапілі кава, джэмы, жэле фруктовае, мармелады, садавіна, арэхі, сокі, воды, піва, моцныя спіртныя і іншыя зброджаныя напоі, калготы, панчохі, гольфы, шкарпэткі, цэгла, блокі і аналагічныя вырабы з керамікі.

На момант напісання гэтага тэксту ўказ яшчэ не быў афіцыйна апублікаваны – а значыць, забарона не набыла моц, а беларусы яшчэ маюць час прывезці на радзіму славуты Рыжскі бальзам або латвійскія шкарпэткі. Шпроты ў пад санкцыі не трапілі.

Закрыццё памежнага пераходу «Сілэнэ – Урбаны» ўлады Латвіі звязвалі з міграцыйным крызісам, штучна створаным уладамі Беларусі. Неўзабаве па закрыцці беларускі бок распавядаў, што прапаноўваў Латвіі перамовы па тэме міграцыйнага крызісу, але тая адмовіла. З нядаўняга часу ўлады Беларусі асабліва актыўна вінавацяць Латвію ў смерці мігрантаў на тэрыторыі самой Беларусі.

Hавiны
Латвія не стала забараняць беларускія нумары на машынах – пад забаронаю толькі расейскія
2023.11.02 15:55

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў