Міжнародны алімпійскі камітэт не дазволіў беларусам і расейцам браць удзел у Азіяцкіх гульнях


Азіяцкія гульні пачнуцца 23 верасня ў Кітаі. МАК не дазволіў спартоўцам з Беларусі і Расеі браць у іх удзел, піша «The Indian Express».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Азіяцкія гульні. Крыніца: oreanda-news.com

Паводле МАК, канцэпцыю ўдзелу расейскіх і беларускіх спартоўцаў немагчыма ажыццявіць праз тэхнічныя прычыны:

«Канцэпцыя ўдзелу спартоўцаў з расейскімі і беларускімі пашпартамі на Азіяцкіх гульнях 2023 года разглядалася, што абмяркоўвалася на Алімпійскім саміце ў снежні 2022-га, але аказалася неажыццяўляльнай праз тэхнічныя прычыны».

Выступ на Азіяцкіх гульнях дазволіў бы расейскім і беларускім спартоўцам паказаць неабходныя кваліфікацыйныя вынікі, што дало б магчымасць трапіць на Алімпійскія гульні ў Парыжы ў 2024 годзе.

Меркаванні
МАК на ростанях. Пытанне пра допуск расейцаў і беларусаў на Гульні-2024 вісіць у паветры
2023.07.28 13:00

Азіяцкія гульні пройдуць з 23 верасня да 8 кастрычніка ў Хан-Чжоў у Кітаі. Будуць разгуляныя 482 камплекты медалёў у 42 відах спорту.

У пачатку ліпеня заяўлялі, што беларускіх і расейскіх спартоўцаў дапусцяць на Азіяцкія гульні ў нейтральным статусе.

26 ліпеня Міжнародны алімпійскі камітэт правёў устаноўчую сустрэчу. Магчымасць даслаць зборныя сваіх краінаў на XXXIII Летнія Алімпійскія гульні ў 2024 годзе атрымалі 203 дзяржавы. Адмовілі пакуль нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі, Расеі і Гватэмалы, а ў Алімпійскую зборную ўцекачоў не трапілі вольныя беларускія спартоўцы, якія не маюць афіцыйнага статусу ўцекачоў.

Hавiны
Украіна не будзе байкатаваць спаборніцтваў, на якіх беларусы і расейцы выступаюць у нейтральным статусе
2023.07.27 11:24
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Стужка навінаў